BlueGlobe International
My status

Translation Services

Translation Services

Career With BlueGlobe

Banner
Banner
Banner

SAIC

"SAIC is a FORTUNE 500® scientific, engineering, and technology applications company that uses its deep domain knowledge to solve problems of vital importance to the nation and the world, in national security, energy and the environment, critical infrastructure, and health. BlueGlobe International LLC consistently provides language services on a global scale which meet the strict vendor standards required by SAIC."


Fulbright

"BlueGlobe cares .. our expectations were exceeded with accuracy and promptness. A long term relationship will benefit our firm and yours."


Crowell-moring

"Thanks again for extra-ordrinary services."


AAAS

"Friendly staff combined with unusual promptness and services will see our association always requesting BlueGlobe."

* For Translation - click flag

Пераклады на беларускую мову

US

Кампанiя ВlueGlobe International прапануе паслугi квалiфiкаваных беларускамоўных перакладчыкаў

Нашы прафесiйныя беларускамоўныя перакладчыкi дасканала валодаюць прадметам перакладу, мовай першапачатковага матэрыялу i той мовай, на якую перакладаюць. Працуючы з высокаквалiфiкаванымi, вопытнымi беларускамоўнымi перакладчыкамi, кампанiя BlueGlobe выконвае праекты любога памеру i тыпу, у тым лiку: пераклады вэб-сайтаў, электронных лiстоў, карэспандэнцыi, часопiсаў, юрыдычных дакументаў, медыцынскiх артыкулаў, тэхнiчных даведнiкаў, кнiг, рэцэптаў, меню i г.д., нават татуёвак! Дзякуючы супрацоўнiцтву з прафесiяналамi, мы перакладаем праекты самых разнастайных напрамкаў: тэксты ў вобласцi юрыспрудэнцыi, фiнансаў, медыцыны, тэхнiкi, маркетынгу i iнш. BlueGlobe International аддае вялiкiя намаганнi таму, каб арганiзаваць такi працэс, якi дазваляе пазбегнуць недакладнасцей перакладу. У сувязi з гэтым клiенты кампанii могуць быць упэўненыя, што з матэрыялам на пераклад будзе працаваць толькi перакладчык, для якога беларуская мова – родная. Праекты накiроўваюцца да перакладчыкаў, якiя маюць дакументальна зафiксаваны вопыт i з’яўляюцца спецыялiстамi ў вобласцi праекта, пераклад якога заказвае клiент. Акрамя асноўных ведаў, яны дасканальна валодаюць усiмi моўнымi тонкасцямi, разуменне якiх неабходна для выканання перакладу высокага ўзроўню.

Contact Us Шукаеце працу?

Вы – адораны прафесiянал, якi прапануе квалiфiкаваныя перакладчыцкiя паслугi? У гэтым выпадку мы запрашаем вас запоўнiць анкету на нашым вэб-сайце! Гэта нiчога не каштуе, проста i хутка – толькi 5-7 хвiлiн вашага часу.

Contact Us Прафесiйная карэктура!

Маеце квалiфiкацыю i вопыт карэктара? Атрымалi адукацыю цi прайшлi трэнiнг у пэунай спецыяльнай вобласцi? Далучайцеся да нашай каманды перакладчыкаў на родную мову i атрымлiвайце асалоду ад цiкавай работы!

Contact Us Дасведчанасць

У BlueGlobe International не прымаецца нiчога акрамя лепшага. Высокая якасць – наш звычайны стандарт. Нашы клiенты звяртаюца да нас зноў i зноў дзякуючы высокаму ўзроўню нашай дасведчанасцi.

 
Contact Us Звяртайцеся да нас

Нам давяраюць кампанii ва ўсiм свеце -
... хутка i вы будзеце

Тэлефон:
+1.541.330.0450
+55.21.2262.1793
+91.172.2561020
Мабiльны :
+1.541.306.7420
+55.21.2262.1793
+91.981.4535577
Факс (ЗША-Аргенціна-Iндыя):
+1.541.330.0451
+55.21.2262.1793
+91.172.2561020

www.blueglobetranslations.com

 

Прапануем паслугi перакладу -
... на 100-нi моў

Арабская Габрэйская
Кiтайская Iтальянская
Нiдэрландская Японская
Ангельская Лацiнская
Французская Партугальская
Нямецкая Руская
Грэцкая Iспанская
Усе мовы

Professional Translation Services Company

Request a Quote

Чаму варта выбiраць BlueGlobe International?

Таму што мы ганарымся нашай работай i клапоцiмся пра вынiкi! Як лiдэр на мiжнародным рынку моўных паслуг (пераклады пiсьмовыя i вусныя, капiрайтынг, лакалiзацыя i iнш.), мы можам прапанаваць паслугi на мiжнародным узроўнi як для асобных людзей, так i для прадпрыемств. Каб нашы клiенты атрымалi на 100% дакладныя пераклады, на кожным этапе работы праводзiцца серыя праверак якасцi. Для BlueGlobe вельмi важныя ваша задаволенасць i спакой. Вы гарантавана атрымаеце якасць, якую чакаеце i якой заслугоўваеце.

  • 100-нi асноўных моў па ўсiм свеце
  • Усе спецыяльнасцi
  • Самыя канкурэнтаздольныя расцэнкi
  • Якасныя паслугi
  • Самы высокi ўзровень увагi да клiента
  • Кампанiя з самымi хуткiмi тэмпамi росту ў свеце
  • 100-нi правераных спецыялiстаў у галiне мовы
  • Супольная работа ад пачатку i да выканання
  • Працуем 24 гадзiны кожны дзень 7 дзён на тыднi

Наша 10-ступеневая праграма праверкi якасцi

Дзякуючы нашай пакрокавай праграме праверкi якасцi забяспечваецца дасканалая якасць yсiх перакладаў на беларускую мову:

  1. Кожны праект перакладу на беларускую мову аналiзуецца кампетэнтным мэнэджэрам праектаў
  2. Мэнэджэр праектаў фармулюе дэталёвы план перакладу
  3. Пераклад даручаецца прафесiйнаму перакладчыку
  4. Спецыяльна для праекта ствараецца тэрмiналагiчная база
  5. Для дапамогi ў перакладзе праграмуюцца камп ютэрныя iнструменты
  6. Праект перакладаецца на беларускую мову
  7. Заўсёды праводзiцца кантрольная праверка якасцi
  8. Пераклад выконваецца ў запатрабаваным фармаце (DTP)
  9. Спецыялiст, для якога беларуская мова з’яўляецца роднай, робiць яшчэ адну карэктуру ўсяго перакладу
  10. Пасля канчатковай праверкi мэнэджэрам праектаў i перакладчыкам праект перадаецца клiенту

Дзякуючы нашай мiжнароднай сетцы квалiфiкаваных, вопытных, прафесiйных перакладчыкаў, кампанiя BlueGlobe можа прапанаваць хуткае выкананне нават вельмi вялiкiх праектаў з малым тэрмiнам выканання. Незалежна ад таго, з якой мовы на якую неабходна зрабiць пераклад: з беларускай на ангельскую (ЗША), з ангельскай (ЗША) на беларускую, або у межах самых розных iншых камбiнацый моў (iнданезiйская-нямецкая, пашто-партугальская i iнш.), дакладнасць i якасць вашага перакладу ў BlueGlobe International гарантавана.

Расцэнкi на пераклад з/на беларускую мову

Кошт перакладу залежыць ад многiх фактараў (спецыфiка тэксту, тэрмiн выканання, колькасць слоў у праекце, фармат дакумента i iнш.). Каб даведацца пра дакладны кошт, проста нацiснiце на «Запытацца пра кошт» i запоўнiце анкету. Адначасова вы можаце выслаць па электроннай пошце файлы дакументаў з iнфармацыяй, неабходнай для выстаўлення дакладнага кошту без якiх-небудзь схаваных дадатковых выплат.

ВlueGlobe International заўсёды на месцы, каб абслугоўваць клiентаў 24 гадзiны кожны дзень 7 дзён на тыднi! Нашы дабразычлiвыя супрацоўнiкi зробяць усё магчымае, как дапамагчы вам з вашым праектам.

Тэлефанiст:
ангельская
+1.541.330.0450 (USA)

Наша бюро даведак па электроннай пошце (24/7) працуе на:
ангельскай - рускай мовах - iспанская - Кiтайская - Французская - Японская
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it

Прыватнасць i абслугоўванне

Захаванне прыватнасцi нашых клiентаў вельмi важна для BlueGlobe International. Вы можаце быць упэўненыя, што ўсе дакументы, электронныя лiсты, карэспандэнцыя, дакументацыя i iнш. захоўваюцца ў адпаведнасцi з нашымi жорсткiмi нормамi. Мы iмкнемся зрабiць так, каб кожны клiент быў задаволены нашымi паслугамi i быў упэўнены ў iх якасцi. Вы можаце азнаёмiцца з нашымi нормамi захавання прыватнасцi (Privacy Policy) на нашым вэб-сайце. На гэтай старонцы даецца iнфармацыя пра тое, якiя дадзеныя мы збiраем, як мы iх захоўваем i выкарыстоўваем, апошняе – па выбару клiента. Мы настойлiва рэкамендуем вам загрузiць дакумент пра нашы нормы захавання прыватнасцi (Privacy Policy), каб вы маглi поўнасцю адчуць нашы адказныя адносiны да прыватнасцi i абслугоўвання. Мы вельмi цэнiм ваш уклад i ўдзел! Дзякуючы выкананню сваiх этычных прынцыпаў i захаванню неперасягненнага ўзроўню паслуг, кампанiя «BlueGlobe» з гонарам сабрала клiентаў, якiя поўнасцю даваряюць нам свае праекты i асабовую iнфармацыю. Яны, як пастаянныя клiенты – наша самая вялiкая каштоўнасць.

Пераклад выканала Юлiя Самсонава

 

feed-image Feed Entries

Get your FREE QUOTE now or call us directly at 1.541.330.0450 or 541.213.8526 (USA)


Warning: session_write_close() [function.session-write-close]: write failed: Disk quota exceeded (122) in /home/blueglob/public_html/libraries/joomla/session/session.php on line 556

Warning: session_write_close() [function.session-write-close]: Failed to write session data (files). Please verify that the current setting of session.save_path is correct (/tmp) in /home/blueglob/public_html/libraries/joomla/session/session.php on line 556